Top.Mail.Ru
285

У Белавежскай пушчы запрашаюць адзначыць свята Івана Купалы 6 ліпеня

У нацыянальным парку «Белавежская пушча» 6 ліпеня арганізуюць народнае гулянне «Вечар на Івана Купалу». Аб гэтым паведамілі ў нацпарку.



Пачатак мерапрыемства намечаны на 18.00. Народнае гулянне пройдзе на тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам. Госці змогуць адпачыць на свежым паветры, паглыбіцца ў атмасферу аднаго з любімых свят нашых продкаў, даведацца больш пра беларускія традыцыі.

Арганізатары падрыхтуюць кветкі і галінкі, каб наведвальнікі змаглі зрабіць сабе вянкі і апусціць іх на ваду. Тым, у каго ўзнікнуць цяжкасці з пляценнем, дапамогуць умельцы. Запланаваны таксама майстар-класы па вырабе лялек-мотанак. На паляне археалагічнага музея раскладуць агонь. Гасцям прапануюць спець народныя песні, павадзіць карагоды, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах.

Будзе працаваць выязны гандаль. Можна будзе падмацавацца пушчанскімі пачастункамі, у тым ліку блінамі з рознымі начынкамі, шашлыком з дзічыны і іншымі стравамі, а таксама выпіць травянога чаю.

Традыцыю правядзення Купалля ў Белавежскай пушчы адрадзілі некалькі гадоў таму. З кожным годам свята на аўтэнтычнай пляцоўцы сярод запаведнага лесу прыцягвае ўсё больш наведвальнікаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю