Top.Mail.Ru

У Бераставіцкім раёне адбыўся пажар на свінакомплексе

Пажар адбыўся на свінакомплексе ў Бераставіцкім раёне, паведаміла БелТА са спасылкай на МНС.


Паведамленне аб пажары ў цагляным будынку свінарніка ў вёсцы Карпаўцы паступіла ратавальнікам 14 мая пасля 15.40. 

Работнікі МНС і ўласнік эвакуявалі з памяшкання 20 свіней. У выніку пажару загінулі 10 свіней ва ўзросце да года, таксама знішчаны дах і перакрыцце будынка. 

Прычына і абставіны НС высвятляюць спецыялісты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю