У Браслаўскім раёне падчас дарожных работ загінуў мужчына — на яго ўпаў дарожны каток. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ГКСЭ) па Віцебскай вобласці.
Трагедыя здарылася на аўтадарозе Полацк — Міёры — Браслаў, недалёка ад вёскі Лапяны. Рабочы 1985 года нараджэння страціў кіраванне катком, пасля чаго машына з’ехала ў кювет. Каток аказаўся няўстойлівым, перакуліўся і прыціснуў мужчыну. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла, канстатавала смерць рабочага.
У Браслаўскім міжраённым аддзеле ГКСЭ правялі судова-медыцынскую экспертызу. Яна паказала, што рабочы загінуў ад спалучанай тупой траўмы галавы, шыйнага аддзела пазваночніка, грудной клеткі і канечнасцяў.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Яе вядзе Браслаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.