Да 15-годдзя з дня ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у скверы «Абаронцаў Закона і Айчыны» па вуліцы Папаніна ўрачыста адкрылі памятны знак. Манумент увасабляе мужнасць, справядлівасць і вернасць службоваму абавязку супрацоўнікаў ведамства.
У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік горада Сяргей Лабадзінскі і начальнік упраўлення СК Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці генерал-маёр юстыцыі Віктар Леган. Падчас мерапрыемства лепшым супрацоўнікам уручылі ўзнагароды і падзячныя лісты. Асобна адзначылі Сяргея Лабадзінскага: за эфектыўнае ўзаемадзеянне са Следчым камітэтам і вырашэнне пастаўленых задач яго ўзнагародзілі нагрудным знакам Афіцэрскага сходу.


Фота: Вячэрні Брэст