Top.Mail.Ru
168

У Брэсце паставілі навагоднюю ёлку ў верасні

У TikTok апублікавалі ролік, дзе паказалі, верагодна, першую навагоднюю ёлку ў Брэсце. Вялікае ўпрыгожанае дрэва заўважылі ў мікрараёне Чырвоны двор абласнога цэнтра 27 верасня. Каментатары хутка пранікліся святочным настроем, паведамляе Smartpress.by.


На відэа заўважна, што пышнае дрэва стаіць сярод прыватных дамоў, высока ўзвышаючыся над іх дахамі. А гірлянды мігцяць светлымі агеньчыкамі. Ролік сабраў ужо больш за 230 тыс. праглядаў. «Свята да нас прыходзіць...» — падпісала яго аўтар.

«Мабыць, замяшаю цеста на кулічы», — пажартавала адна каментатарка. Іншая сказала, што таксама ўжо мае намер паставіць навагоднюю ёлку: «Я планую на наступным тыдні, а што?»

«Дык снег абяцалі, моладзь вырашыла загадзя», — назваў магчымую прычыну ўстаноўкі ёлкі ў верасні карыстальнік TikTok. Хтосьці ж адзначыў знешні выгляд святочнага дрэва: «Прыгажэй, чым на любой плошчы ў горадзе». 

«Пахмурна, холадна, але хоць адзін чалавек запаліў агонь на будучыню. Бо наперадзе нас чакае Новы год!» — напісала яшчэ адна каментатарка. Яе падтрымала іншая: «Не трэба чакаць Новы год, каб зрабіць сабе свята. Я цалкам на баку аўтара. Гэта цудоўна!»
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю