Новая школа ўжо будуецца.
Новая школа ўжо будуецца.
Аб гэтым паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей ЛАБАДЗІНСКІ. Ён расказаў, што ў сферу адукацыі ў Брэсце накіроўваюць 39 % гарадскога бюджэту. Фінансаванне ідзе на развіццё сеткі ўстаноў адукацыі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
«Мы за апошнія тры гады больш чым у чатыры разы павялічылі расходы бюджэту на капітальныя і бягучыя рамонты», — адзначыў кіраўнік горада. Ён прывёў у прыклад, што летась быў мадэрнізаваны спартыўны комплекс у сярэдняй школе № 27. Сёлета брэстаўчане змаглі істотна абнавіць яшчэ тры спартыўныя аб’екты: у сярэдніх школах № 9, № 14 і № 26. У гэтым годзе на правядзенне бягучых і капітальных рамонтаў устаноў адукацыі выдзелена больш як Br14 млн. Выкананы работы па добраўпарадкаванні тэрыторый, рамонце спартыўных аб’ектаў, фасадаў будынкаў, памяшканняў і іншае.
«Пачалі пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама будаўніцтва новай школы на 1020 месцаў. Спадзяюся, што ў наступным годзе да 1 верасня ў нас у горадзе з’явіцца яшчэ адна сучасная ўстанова адукацыі. Плануем пачаць будаўніцтва яшчэ двух дзіцячых садкоў, што ў многім вырашыць пытанні забяспечанасці месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі», — сказаў Сяргей Лабадзінскі. Кожны з дзіцячых садкоў будзе разлічаны на 190 месцаў. Яны з’явяцца ў мікрараёне Паўднёвы і на вуліцы Лейтэнанта Рабцава.
«У цэлым тое, што неабходна было зрабіць для падрыхтоўкі аб’ектаў адукацыі да новага навучальнага года, зроблена. Праведзена работа па забеспячэнні школ падручнікамі, вучэбна-метадычнымі комплексамі, неабходнай літаратурай, з гарадскога бюджэту выплачана матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку сем’яў да новага навучальнага года», — пералічыў старшыня Брэсцкага гарвыканкама.
Паводле БелТА