Top.Mail.Ru

У Брэсцкай вобласці 22 верасня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння

У Брэсцкай вобласці 22 верасня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.



«22 верасня з 12.00 да 13.00 у Брэсцкай вобласці пройдзе планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. У ходзе праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці», — праінфармавалі ў абласным упраўленні МНС.

Ратавальнікі звяртаюць увагу, што ніякіх дзеянняў падчас праверкі прадпрымаць не патрабуецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю