Top.Mail.Ru

У Брэсцкай вобласці пачалося жніво

У Брэсцкай вобласці пачалося жніво. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«У Брэсцкай вобласці выбарачна пачалі ўборку азімага ячменю. Першымі ва ўборачную кампанію ўступілі аграрыі ААТ „Маладая гвардыя“ ў Брэсцкім раёне. Усяго пад гэту культуру ў вобласці адведзена каля 34 тыс. га. Пасяўныя плошчы азімага ячменю да мінулага года павялічаны на 10 %», — расказаў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віталь Рудзь.

Сухое і спякотнае надвор’е, якое склалася ў апошнія дні, паўплывала на паспяванне пасеваў збожжавых культур. 

Уборачная кампанія ў Брэсцкай вобласці пачалася на тыдзень раней, чым летась.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю