У Брэсцкай вобласці ўпершыню пераадолелі сутачны аб’ём вытворчасці малака 7 тыс. т. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, перадае БелТА.
Упершыню ў гісторыі паўднёва-заходняга рэгіёна такі рубеж пераадолены на раніцу 26 лютага. «Не будзем спыняцца на дасягнутым. Сутачная вытворчасць малака 7 тыс. т дазволіць нам наблізіцца да планкі 8,5 тыс. т гадавога надою малака на адну карову», — растлумачыў Анатоль Шчуплянкоў.
У Брэсцкай вобласці за некалькі гадоў плануюць перавесці ўвесь дойны статак на сучасныя ўмовы ўтрымання. Працягнуцца будаўніцтва і мадэрнізацыя малочнатаварных комплексаў.