У Маларыцкім і Драгічынскім раёнах з 7 па 31 ліпеня пройдуць планавыя вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Асноўная ўвага будзе ўдзелена адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны ў ходзе рэалізацыі мер ваеннага становішча з адпрацоўкай пытанняў абароны асабовага складу і аб’ектаў ад беспілотных лятальных апаратаў.
Таксама ў час збораў плануецца аднавіць навыкі каманднага складу ў кіраванні падначаленымі, падрыхтаваць ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці са службовым прызначэннем, адпрацаваць пытанні фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрадаў народнага апалчэння.