У Брэсцкай вобласці 11 жніўня з 12.00 да 13.00 пройдзе планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці.
У МНС адзначылі, што ніякіх дзеянняў падчас праверкі ажыццяўляць не патрабуецца.