Як паведамілі ў міліцыі, зламыснікі званілі грамадзянам пад выглядам работнікаў арганізацый і праваахоўных ведамстваў і з дапамогай псіхалагічных прыёмаў пераконвалі перадаць ім зберажэнні.
Аналітычная праца дазволіла ўстанавіць сувязь паміж разрозненымі ўдзельнікамі афер і выявіць цэлую сістэму, якая ўключала больш за 80 чалавек — дропаў, кур’ераў і спецыялістаў, якія забяспечвалі бесперабойную работу абсталявання. Арганізатары і куратары сеткі, па даных міліцыі, знаходзяцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы.
У выніку аперацыі канфіскавана абсталяванне коштам больш за 60 тысяч рублёў. Праваахоўнікі прадухілілі шкоду на суму звыш 10 мільёнаў рублёў і ўратавалі ад махлярскіх дзеянняў больш за дзве тысячы грамадзян.
Ягор ЧУРЫК