Top.Mail.Ru

У Брэсцкай вобласці сёлета камунальныя службы капітальна адрамантуюць больш за 120 дамоў

У Брэсцкай вобласці сёлета камунальныя службы капітальна адрамантуюць больш за 120 дамоў. Пра гэта паведамілі БелТА ў Брэсцкім абласным унітарным прадпрыемстве «Упраўленне ЖКГ».


«Капітальны рамонт шматкватэрнага жыллёвага фонду ў бягучым годзе будзе праведзены ў 123 дамах. Агульная плошча — больш за 330 тыс. кв. м. На гэтыя мэты прадугледжана 156,6 млн рублёў, у тым ліку 85,4 млн рублёў сродкаў мясцовых бюджэтаў. З пачатку года выкананы капрамонт трох жылых дамоў на плошчы больш за 11 тыс. кв. м», — расказалі ва ўпраўленні ЖКГ.


Рамонтныя работы таксама будуць праводзіцца ў інтэрнатах. У Брэсцкай вобласці на балансе і абслугоўванні прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі знаходзіцца 148, пабудаваных у перыяд з 1950 па 1993 год. Інтэрнаты маюць розныя тыпы планіроўкі: блокавыя (секцыйныя), калідорныя, кватэрныя і змешаныя.

«Для падтрымання будынкаў у належным тэхнічным стане праводзяцца рэгулярныя рамонты за кошт бюджэтных сродкаў на аснове вясновых і восеньскіх аглядаў жыллёвага фонду вобласці. Кожны год па падпраграме „Рамонт жылля“ дзяржаўнай праграмы „Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе“ ажыццяўляецца капітальны рамонт чатырох-пяці інтэрнатаў. За апошнія гады завершаны капрамонт 27 інтэрнатаў, што складае 18 % ад агульнай колькасці», — адзначылі ва ўпраўленні ЖКГ.


Падчас рамонту рабочыя абнаўляюць месцы агульнага карыстання: кухні, душавыя, калідоры, лесвіцы і іншыя дапаможныя памяшканні. Жылыя пакоі пры гэтым не закранаюцца — гэта зона адказнасці жыхароў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю