Top.Mail.Ru

У Брэсцкай вобласці ў верасні-лістападзе правядуць каля 145 сельскагаспадарчых кірмашоў

У Брэсцкай вобласці ў верасні-лістападзе намецілі правесці каля 145 сельскагаспадарчых кірмашоў. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама, перадае БелТА.



На восеньскіх кірмашах у буйных гарадах і райцэнтрах пакупнікам прапануюць набыць бульбу, гародніну і садавіну, ягады, арэхі, рыбу, мёд, іншыя харчовыя і гаспадарчыя тавары. Першыя кірмашы сезона запланаваны на 26 верасня. Яны пройдуць у Брэсце, Ганцавічах, Іванаве, Кобрыне, Століне і Маларыце.

Так, у абласным цэнтры гандаль сельгаспрадукцыяй будзе арганізаваны кожныя выхадныя кастрычніка, а таксама 1, 7 і 8 лістапада на пяці асноўных пляцоўках. Кірмашы разгорнуцца на праспекце Машэрава, 17 (Паркоўка за рынкам), вуліцы Махновіча, 6 (Паркоўка ля ТРЦ «Варшаўскі»), вуліцы Маскоўская, 273В (Паркоўка ля ГЦ «Карона»), вуліцы Сяброўская, 61/1 (на тэрыторыі рынку), вуліцы Гаўрылава, 16 (Паркоўка ля ТРЦ «Экватар»). На месцах продажаў будуць дзяжурыць валанцёры. Яны дапамогуць пакупнікам, якім з-за сталага ўзросту або па іншых прычынах цяжка самім данесці важкія пакупкі да дома.

Дарэчы, у Брэсце 3 кастрычніка зладзяць гарадское свята ўраджаю — фестываль «Дары восені». Яго лакацыяй стане пляцоўка на вуліцы Гаўрылава, 16. Будзе працаваць фуд-корт з восеньскімі пачастункамі. Фішкай фестывалю стане вялікі конкурс з некалькімі намінацыямі. Арганізатары, напрыклад, прапануюць агароднікам паказаць самы важкі плод, пахваліцца незвычайнымі гатункамі і формамі пладоў. У праграме знойдзецца месца для творчасці і гумару.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю