Top.Mail.Ru
203

У Будславе археолагі раскапалі фундамент касцёла XVII стагоддзя

На месцы рэканструкцыі Касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе археолагі выявілі фундаменты старадаўняга храма, узведзенага, паводле папярэдніх ацэнак, у першай палове XVII стагоддзя. Пра гэта паведамляе Smartpres. by.



Работы праходзяць у рамках маштабнай рэканструкцыі дзеючага касцёла, які ў перспектыве павінен стаць каталіцкім рэлігійным цэнтрам краіны. У праекце ўдзельнічаюць спецыялісты НАН Беларусі.

«Падчас даследаванняў былі выяўленыя канструктыўныя элементы — каменныя фундаменты першапачатковага каменнага касцёла», — паведамілі ў інстытуце.

Паводле ацэнак археолагаў, памеры будынка складалі 26 на 13 метраў. Часткова яго фундамент апынуўся ў межах існуючага касцёла, але значная частка, уключаючы бабінец (жаночую частку храма), — за яго межамі.

Даследчыкі мяркуюць, што будынак быў пакрыты чарапічным дахам, а сцены — афарбаваныя охрай. Пад касцёлам знаходзілася крыпта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю