Top.Mail.Ru
298

У Бярэзінскім раёне згубіўся падлетак

У Бярэзінскім раёне згубіўся падлетак, паведамілі БелТА ў МНС.



8 лістапада ў 13.40 ратавальнікам паведамілі пра зніклага каля вёскі Карбоўскае хлопчыка 2010 года нараджэння. Ратавальнікі адразу пачалі пошукі, якія вяліся бесперапынна, у тым ліку і ноччу. Да месца таксама былі накіраваныя сілы рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».

Для пошукавых работ задзейнічаны 32 адзінкі тэхнікі і 133 чалавекі, з іх 17 адзінак тэхнікі і 60 работнікаў МНС.

Падлетак, які згубіўся, не знойдзены, пошукі працягваюцца.

«Хлопчык каля 10-й раніцы 8 лістапада з’ехаў на ровары ў невядомым кірунку. Хлопцу на выгляд каля 14 гадоў, рост 170 см, худога целаскладу, твар авальнай формы, лоб вертыкальны, бровы дугападобныя сярэднія, вочы светлыя, нос сярэдні прамы, падбародак вертыкальны, вушы сярэднія авальныя, валасы светла-русыя, хвалістыя. Быў апрануты ў цёплую балонневую куртку цёмна-зялёнага колеру (на капюшоне — мех), цёмны гольф, штаны цёплыя спартыўныя цёмнага колеру (на калашыне — прынт з выявай твару белага колеру), красоўкі чорныя з салатавым надпісам „Air Мах“, шапку шэрую з чорнай паласой», — дадалі ва УУС Мінскага аблвыканкама.


У ведамстве заклікалі пры выяўленні падлетка паведаміць у міліцыю па нумары 102, або патэлефанаваць па тэлефонах: 665-10-06 (А1), 500-91-94 (МТС).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю