Top.Mail.Ru

У Бярозаўскім раёне ў ДТЗ загінуў пасажыр, вадзіцель уцёк

У Бярозаўскім раёне вадзіцель не справіўся з кіраваннем аўтамабілем і ўчыніў наезд на апору ЛЭП. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Увечары 8 лістапада 34-гадовы жыхар Бярозаўскага раёна, не маючы права кіравання транспартным сродкам, на аўтамабілі Audi рухаўся па вул. Піянерскай у аграгарадку Спорава. Ён не выбраў бяспечную хуткасць руху і ўрэзаўся ў апору ЛЭП.

У выніку 30-гадовы мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні, памёр на месцы здарэння, 23-гадовы пасажыр на пярэднім сядзенні не пацярпеў. 

Вадзіцель уцёк з месца ДТЗ, але неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю