У БТПР праінфармавалі:
— У Бярозаўскай паляўнічай гаспадарцы прайшло чарговае паляванне на драпежнікаў — на мяжы з Кобрынскай паляўнічай гаспадаркай здабыты воўк і тры шакалы.
Спецыялісты нагадалі, што шакал у Беларусі ўключаны ў пералік ненармаваных паляўнічых відаў.
Шакал — драпежнае млекакормячае, ён адносіцца да роду ваўкоў. Яго паспяховаму распаўсюджванню спрыяе высокая міграцыйная актыўнасць. У 2010-я гады шакалы асвоілі тэрыторыю Беларусі і былі афіцыйна ўключаны ў спіс млекакормячых. Гэтых жывёл дазволена здабываць пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях у мэтах палявання.