Top.Mail.Ru

У Чанчуні выпусцілі турыстычны трамвай на вадародным паліве

У Чанчуні, што ў правінцыі Цзілінь, з канвеера сышоў першы ў Кітаі турыстычны трамвай на вадародным паліве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Дзякуючы ўбудаванай вадароднай сістэме сілкавання, трамвай забяспечвае нулявы ўзровень выкідаў вугляроду і працуе без кантактнай сеткі. Распрацаваны для халоднага клімату паўночнага ўсходу Кітая, трамвай вырашае складаную задачу галіны, звязаную са зніжэннем прадукцыйнасці вадародных акумулятараў пры нізкіх тэмпературах. Акрамя таго, гэты від транспарту падтрымлівае гнуткую кампаноўку, дазваляючы фарміраваць састаў да шасці вагонаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю