Top.Mail.Ru

У Чанфэне вырошчваюць больш за 360 тысяч тон клубніц

Павету Чанфэн правінцыі Аньхой (Усходні Кітай) удаалася ператварыць маленькую ягаду ў вялікі бізнэс. Тут штогод вырабляецца больш за 360 тысяч тон клубніц, а сукупны кошт усяго вытворчага ланцужка перавышае 11 мільярдаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У пачатку вясны, калі ў паветры яшчэ адчуваецца прахалода, у цяпліцах Чанфэна пануе цёплая атмасфера, напоўненая водарам саспелых клубніц. Павет лідзіруе ў краіне па вырошчванні гэтай ягады ў абароненым грунце. Плошча пасадак складае 210 тыс. му (14 тыс. га). У вырошчванні клубніц у Чанфэне занята каля 185 тысяч сельскіх жыхароў, пры гэтым больш за 360 тыс. чалавек атрымліваюць ад яе даход.

У апошнія гады ў Чанфэне сфарміраваны поўны вытворчы ланцужок, які ўключае вырошчванне новых сартоў, вытворчасць расады, пасадку, продаж і збор. Гэта садзейнічала паляпшэнню якасці сельскай гаспадаркі, росту даходаў фермераў і стала важнай мерай для адраджэння сельскіх раёнаў.

Разумная сельская гаспадарка таксама садзейнічае развіццю клубнічнага бізнесу. Выкарыстоўваючы датчыкі, вялікія даныя і штучны інтэлект, кампанія Intelligent Agriculture Valley стварыла ў Чанфэне лічбавую эксперыментальную цяпліцу. Рост клубніц, тэмпература, вільготнасць і іншыя параметры кантралююцца з дапамогай мабільнага дадатку.

Для вырашэння праблемы транспарціроўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з сельскай мясцовасці ў лістападзе 2024 года ў Чанфэне быў адкрыты цэнтр электроннай камерцыі, які ўстанавіў 60 пунктаў збору клубніц у ключавых раёнах яе вырошчвання. З моманту адкрыцця цэнтра колькасць адпраўленых заказаў перавысіла 150 тысяч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю