Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца дажджы, днём месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 1 да плюс 7 °С, па паўднёвым усходзе Беларусі да плюс 10 °С, месцамі ў паўночна-заходніх раёнах краіны чакаюцца замаразкі да мінус 2 °С. Максімальная тэмпература паветра днём будзе дасягаць плюс 7 — плюс 13 °С, па паўднёвым усходзе краіны да плюс 15 °С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе расці.