Top.Mail.Ru
515

У чацвер месцамі да нас прыйдзе лета

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 22 мая надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, днём па паўночным захадзе адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу.

Пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Днём месцамі па паўночным захадзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Вецер паўднёвы ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу т плюс 7 да плюс 13 °С, максімальная днём ад плюс 21 да плюс 26 °С. У паўночна-заходніх раёнах краіны яна не перавысіць плюс 18–20 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю