Top.Mail.Ru
470

У чацвер месцамі навальніцы

Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. 


Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 19 чэрвеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і няўстойлівая паветраная маса. 

Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 9 да плюс 15 °С, а максімальная днём складзе ад плюс 17 да плюс 23 °С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю