Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 29 мая надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць сістэма маларухомых атмасферных франтоў.
Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 11 да плюс 16 °С, максімальная днём — плюс 17 — плюс 23 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.