Top.Mail.Ru
342

У чацвер ноччу чакаюцца замаразкі да мінус 5 °С


8 мая нас чакае штармавое папярэджанне, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.  

У чацвер надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравана ў халоднай паветранай масе. Толькі днём па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад нуля да мінус 5 °С, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе не ніжэй за 1—3 °С цяпла. Максімальная тэмпература паветра днём ад плюс 6 да плюс 12 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю