Top.Mail.Ru
398

У чацвер па поўначы магчымы мокры снег

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 1 мая надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюць ва ўсходнім кірунку. 


Днём па захадзе краіны адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Ноччу чакаецца перавага хмарнага надвор’я, днём пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай у многіх раёнах пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, па поўначы магчымы мокры снег, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны будуць адзначацца невялікія дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 2 да плюс 8 °С, па поўдні да плюс 10 °С. Максімальная тэмпература днём ад плюс 12 да плюс 18 °С, па паўночна-ўсходняй палове 6–11 °С цяпла. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе расці.

Сяргей КУРКАЧ

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю