Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 24 красавіка надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівая паветраная маса.
Пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночны ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 4 да плюс 10 °C, па паўднёвым усходзе Беларусі 11–13 °C, максімальная днём складзе ад плюс 17 °C па паўночным захадзе да плюс 25 °C па паўднёвым усходзе краіны. Атмасферны ціск будзе слаба падаць