У эканоміцы Беларусі ў чэрвені 2025 года было занята 4149,7 тыс. чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Колькасць занятых за мінулы месяц узрасла на 27,6 тыс. чалавек. У маі 2025 года ў эканоміцы краіны былі заняты 4122,1 тыс. чалавек.
У Белстаце адзначылі, што падтрыманне ўзроўню занятасці — важная задача для забеспячэння сацыяльнага дабрабыту грамадзян і ўстойлівага эканамічнага росту.