Top.Mail.Ru

У чым перавагі беларускай касметыкі?

Навукаёмістая, эфектыўная касметыка — хоць і не жыццёва важны сегмент, але, безумоўна, той, які мае ўплыў на якасць жыцця, да якога прывык сучасны чалавек. Пра тое, што сёння прапануюць беларускім жанчынам айчынныя вытворцы прафесійнай касметыкі, мы спыталі ў кандыдата біялагічных навук, спікера міжнародных кангрэсаў па касметыцы і медыцыне Людмілы Калацкай.


— Людміла Міхайлаўна, што адбываецца сёння на беларускім рынку касметыкі, у першую чаргу прафесійнай? Звыклыя прафесійныя сродкі заходніх вытворцаў сталі даражэйшымі, а іх асартымент скараціўся…

Айчынны рынак касметыкі сёння перажывае змены. Многія заходнія і карэйскія брэнды сталі даражэй, а спажывец шукае прадукты, якія сумяшчаюць цэнавую даступнасць і эфектыўнасць. Але беларускім жанчынам у гэтых адносінах, я лічу, пашанцавала: практычна ўсё неабходнае для захавання прыгажосці і маладосці вырабляецца ў нашай краіне. Гэта высакаякасная касметыка даступнага цэнавога сегмента — не стамляюся паўтараць, што «Беліта-Вітэкс» на сённяшні дзень найлепшая касметыка мас-маркета ва Усходняй Еўропе. Навуковы цэнтр «Беліта-Вітэкс» і ў цэлым калектыў гэтай кампаніі — прафесіяналы, якія ствараюць сапраўды вельмі годныя і эфектыўныя прадукты. А ў апошняе дзесяцігоддзе ёсць у беларускіх жанчын і прафесійная айчынная касметыка, і касмецэўтыка (інавацыйныя прэпараты на стыку касметыкі і фармацэўтыкі). І тут гаворку трэба весці не толькі аб імпартазамяшчэнні, і не толькі аб неапраўдана высокіх цэнах на сусветныя касметычныя брэнды. Справа ў тым, што айчынныя касметычныя прэпараты распрацоўваюцца так, каб максімальна адпавядаць нашаму метабалізму, рэгіёну, асаблівасцям нашай скуры. Так што цяпер трэба навучыцца шанаваць і паважаць сваё замест чужога, звяртаць увагу не на брэнд, а на састаў прадукту. Тым больш што коштавая палітыка беларускіх вытворцаў касметыкі (і ў сегменце мас-маркета, і ў прафесійным) накіравана на тое, каб догляд быў па кішэні спажыўцам практычна з любым узроўнем даходу. Але магу канстатаваць, што да гонару нашых жанчын яны, як правіла, адукаваныя, разбіраюцца ў тым, чаго хочуць ад касметыкі, умеюць чытаць састаў, адрозніваць якасць ад «рэкламных хітрыкаў».

— Калі ўжо зайшла размова аб цэнах... Сёння, сапраўды, многія шукаюць прадукты, якія маглі б сумяшчаць у сабе даступны кошт і эфектыўнасць. Але ці магчыма гэта — каб адносна недарагая касметыка магла канкурыраваць з прафесійнай?

Прафесійныя прадукты звычайна не даступныя шырокаму колу спажыўцоў, і не толькі з-за высокага кошту. Такія сродкі і ў Беларусі, і ў іншых краінах прадаюць толькі прафесіяналам з адпаведнай адукацыяй: з прычыны высокай актыўнасці яны могуць быць небяспечныя ў руках чалавека, які не мае неабходных ведаў: можна нанесці сваёй скуры шкоду. Так што наведванне касметолага (няхай і нячаста) павінна стаць ужо гадоў з трыццаці абавязковым пунктам клопату пра сябе кожнай жанчыны, у адным шэрагу з правільным харчаваннем і кантролем вагі, фізічнай актыўнасцю, адмовай ад шкодных звычак. Але адна з тэндэнцый індустрыі прыгажосці апошніх гадоў — разбурэнне меж паміж прафесійнай касметыкай і сродкамі хатняга догляду. Іншымі словамі, стварэнне сродкаў інавацыйных і высокаэфектыўных, але бяспечных у хатнім ужыванні. Беларусь не засталася ў баку ад гэтага трэнду. 

— Атрымліваецца, што трэнды ў касметыцы ўзнікаюць як свайго роду адказы на глабальныя пытанні сучаснасці?

— Так, паколькі індустрыя прыгажосці не можа існаваць па-за кантэкстам жыцця, яна не «лунае ў бязважкасці». Таму і новыя трэнды заўсёды маюць аб’ектыўныя прычыны з’яўлення, сацыяльны і эканамічны падмурак. І адказныя вытворцы гэта ўлічваюць і ў канчатковым прадукце, і ў прынцыпах яго распрацоўкі і вытворчасці. Можна сказаць, што трэнды ў індустрыі прыгажосці — гэта адказы на ключавыя выклікі сучаснасці. Напрыклад, гэта экалагічная адказнасць — чыстая вытворчасць, біяраскладальная ўпакоўка. Гэта адказнасць перад людзьмі — выбар толькі якаснай сыравіны, бяспека прадукту для спажыўца. Гэта коштавая палітыка. Гэта поўная інфармацыя аб прадукцыі, яе саставе, адсутнасць магчымасці скажэнняў або розначытанняў. Часам спажывец не давярае касметыцы сярэдняга коштавага сегмента: «таннае не можа быць якасным». Але прамая ўзаемасувязь паміж коштам і якасцю крэму, пілінгу, сывараткі ёсць не заўсёды. 

Для беларускіх вытворцаў характэрная адказная цэнавая палітыка. Між тым прадукцыя праходзіць дбайныя лабараторныя даследаванні і праверкі, адпавядае міжнародным стандартам якасці. Так што чытайце састаў, і ў вас, упэўнена, з’явіцца пытанне: ці варта пераплачваць «за імя», калі не менш якасны прадукт ад беларускага вытворцы абыдзецца значна танней?

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю