Top.Mail.Ru
213

У ДАІ нагадалі, дзе ў месцах адпачынку нельга пакідаць машыну

У ДАІ нагадалі аб выкананні правіл дарожнага руху ў месцах адпачынку, паведамляе БелТА.



«У гарачыя дні асаблівай папулярнасцю карыстаюцца месцы для купання, да якіх дарослыя і дзеці дабіраюцца як на грамадскім, так і на асабістым транспарце. Аднак пры выездзе на прыроду неабходна памятаць, што прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на газонах і іншых участках з зялёнымі насаджэннямі забаронены. Пры гэтым варта ўлічваць, што газонам з’яўляецца ўчастак зямлі з натуральным ці штучна створаным раслінным, пераважна травяным покрывам», — расказалі ў ДАІ. 

Аўтамабілі неабходна пакідаць у спецыяльна абсталяваных месцах для стаянкі, пазначаных адпаведнымі дарожнымі знакамі.

Вадзіцелі, якія парушылі дадзенае патрабаванне ПДР, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры: 1 базавай велічыні — для вадзіцеляў легкавых аўтамабіляў; 5 базавых велічынь — для вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын; 10 базавых велічынь — вадзіцелі грузавікоў, аўтобусаў, трактароў і самаходных машын, у выпадку здзяйснення імі дадзенага парушэння паўторна на працягу аднаго года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю