Аварыя здарылася на скрыжаванні вул. Сяргея Ясеніна і пр. Дзяржынскага. Рух быў ускладнены ў абодвух напрамках.
Як паведамілі ў ДАІ, праезд скрыжавання на чырвонае святло прывёў да сутыкнення. За рулём BMW знаходзілася 52-гадовая кіроўца. Аўтамабіль, рухаючыся па праспекце Дзяржынскага, па папярэдняй інфармацыі, выехаў на скрыжаванне з вуліцай Сяргея Ясеніна на забараняльны чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з Land Rover.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска. Рух на ўчастку адноўлены.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі. Перад праездам скрыжаванняў са святлафорным рэгуляваннем кіроўцам варта загадзя знізіць хуткасць руху і быць гатовым спыніцца пры змене сігналаў святлафора.