Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў на прэс-канферэнцыі расказаў, як у навагоднія і калядныя святы будуць працаваць рэгістрацыйна-экзаменацыйныя падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі, паведаміла БелТА.
Для забеспячэння дарожнай бяспекі пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, сказаў Віктар Ротчанкаў, падраздзяленні ДАІ праверылі гатоўнасць дарожных і камунальных службаў да магчымага пагаршэння ўмоў надвор’я. З улікам маючых адбыцца школьных канікул ён звярнуў увагу бацькоў на няўхільнае выкананне правілаў перавозкі дзяцей. Непаўналетнім таксама неабходна нагадаць усе правілы дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню, спыненню фактаў парушэння правілаў дарожнага руху нецвярозымі вадзіцелямі і пешаходамі. Для гэтага з 31 снежня па 5 студзеня запланавана правядзенне рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «П’янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе».
Віктар Ротчанкаў звярнуў увагу на тое, што ў работу рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленняў будуць унесены змены. «26 і 27 снежня будуць з’яўляцца для рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленняў цалкам працоўнымі днямі. Працоўны дзень 3 студзеня перанесены на 5 студзеня. У той жа час 24, 31 снежня і 6 студзеня працоўныя дні скарочаны ў рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленнях на 1 гадзіну», — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ.