Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху ў дажджлівае надвор’е да асаблівай уважлівасці і асцярожнасці на дарозе.
У першую чаргу вадзіцелям рэкамендуюць выбіраць бяспечную скорасць, дакладна захоўваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. На мокрым асфальтабетонным пакрыцці рэзка павялічваецца тармазны шлях. Асаблівая ўвага — пры пераездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў.
«Пры пападанні ў паласу дажджу трэба адразу ж плаўна знізіць скорасць і ўстрымацца ад рэзкіх манеўраў і тармажэнняў. Калі непагадзь застала ў асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Трэба павольна перабудавацца ў крайні правы рад або з’ехаць на абочыну і спыніцца. Нялішнім будзе выключыць аварыйную сігналізацыю», — адзначылі ў ДАІ.
Асцярожней трэба быць і пешаходам, пераходзячы праезную частку і знаходзячыся паблізу дарогі.