Top.Mail.Ru

У Далі прайшоў паказ нацыянальных строяў

А таксама скачкі, музычныя выступленні і кірмаш.


У дзень адкрыцця штогадовага Свята народнасцей «Саньюэцзе» ў Далі-Байскай аўтаномнай акрузе правінцыі Юньнань адбыўся паказ касцюмаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На мерапрыемстве былі прадстаўлены 74 камплекты нацыянальных убораў, уключаючы 48 вясельных касцюмаў народаў, якія насяляюць 12 паветаў і гарадоў акругі Далі, такіх як бай, і, лісу і іншыя, а таксама 26 камплектаў дызайнерскага адзення ў байскім стылі.

Свята народнасцей «Саньюэцзе» у Далі з’явілася з мэтай прасоўвання этнічнай культуры Юньнаня і ўмацавання духу народаў рэгіёну. Першы фестываль адбыўся ў 1991 годзе. Сёлета ў яго праграме былі такія мерапрыемствы, як скачкі, музычныя выступленні і кірмаш.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю