Top.Mail.Ru

У Даніі паліцыя атрымлівае паведамленні пра пагрозу выбухаў у школах

Паліцэйскія ўчасткі па ўсёй Даніі атрымліваюць паведамленні пра пагрозы выбухаў у вялікай колькасці школ.



«Мы расследуем кожную пагрозу ў дачыненні да кожнай асобнай школы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцыі вострава Фюн. Пры гэтым паліцыя заклікае да спакою і паведамляе, што ў цяперашні час няма прычын для хвалявання. 

У пачатку лістапада Еўропа сутыкнулася з маштабнай хваляй скаардынаваных ілжывых паведамленняў аб мініраванні, якая закранула больш за 50 грамадзянскіх самалётаў і некалькі буйных рэдакцый СМІ. 11 лістапада хваля лжывых пагроз перакінулася на навучальныя ўстановы: лісты аб закладзеных бомбах атрымалі больш за 7 тыс. школ, у Італіі, Вялікабрытаніі і Ірландыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю