Top.Mail.Ru
249

У Даніі павысяць пенсіённы ўзрост да 70 гадоў

Данія павысіць пенсіённы ўзрост да 70 гадоў, што стане самым высокім паказчыкам у Еўропе. Аб гэтым піша The Independent.


Парламент Даніі зацвердзіў рашэнне аб паступовым павышэнні пенсіённага ўзросту да 70 гадоў да 2040 года. Рашэнне, прынятае парламентам  81 голасам «за» і 21 «супраць», выклікала гнеў сярод датчан.

Згодна з прынятым законам, з 2040 года на пенсію ў 70 гадоў будуць выходзіць усе, хто нарадзіўся пасля 1 студзеня 1971 года. Цяпер датчане выходзяць на пенсію ў 67 гадоў, да 2030 года гэты парог вырасце да 68 гадоў, да 2035 — да 69.

Дарэчы, цягам апошніх некалькіх тыдняў у Капенгагене праходзілі акцыі пратэсту супраць павышэння пенсійнага ўзросту, падтрыманыя прафсаюзамі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю