Top.Mail.Ru

У дарожнага рабочага са сталіцы і яго напарніка канфіскавалі больш за 4 кг марыхуаны

Двое дарожных рабочых затрыманыя за незаконны абарот наркотыкаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на міліцыю Мінска.



У жыхара сталіцы, а таксама ў жыллі і гаражы яго калегі выяўлена звыш 4 кг марыхуаны. Са слоў фігурантаў крымінальнай справы, яны знайшлі і сабралі каноплі, якія раслі самі па сабе ў лесе. Затым высушылі, каб спажыць самастойна.

Раней абодва гараджаніны не ўступалі ў канфлікт з законам. Вартавыя парадку правяраюць, ці датычныя затрыманыя да збыту наркотыкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю