Top.Mail.Ru

У ДМК пракаменціравалі размеркаванне квот на бязмытны ўвоз электрамабіляў у 2026 годзе

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі пракаменціраваў пастанову аб размеркаванні квот на бязмытны ўвоз электрамабіляў у 2026 годзе, паведаміла БелТА.


У Беларусі ўстаноўлена размеркаванне квот на бязмытны ўвоз электрамабіляў на 2026 год. Згодна з дамоўленасцямі ўнутры Еўразійскага эканамічнага саюза, гэта 20 тыс. маторных транспартных сродкаў з электрычнымі рухавікамі. Пастанова ўрада размеркавала тарыфную квоту паміж юрыдычнымі асобамі (13,8 тыс. адзінак) і фізічнымі асобамі (6,2 тыс.).

«З улікам таго, што фактычна ўжо чатыры месяцы бязмытны ўвоз ажыццяўляецца, на сённяшні дзень астатак для бязмытнага ўвозу электрамабіляў для юрыдычных асоб — каля 8 тыс., для фізічных асоб — каля 3,6 тыс. На працягу 2026 года квота будзе выбрана. Мытны камітэт будзе інфармаваць штотыдзень у сваім Telegram-канале, колькі застаецца квоты па бязмытным увозе электрамабіляў», — сказаў Уладзімір Арлоўскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю