Top.Mail.Ru

У ДР Конга з мая выявілі больш за 10,6 тыс. выпадкаў Эболы

Больш за 10,6 тыс. выпадкаў ліхаманкі Эболы зарэгістравана ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) з мая, амаль 5,2 тыс. хворых памерлі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Нацыянальны інстытут грамадскай аховы здароўя, які ўваходзіць у Міністэрства аховы здароўя ДРК.


Смяротнасць ад захворвання складае 48,7%. Эпідэмія закранула 67 са 178 медыцынскіх зон у васьмі правінцыях ДРК. Эпіцэнтрам застаецца правінцыя Ітуры, на долю якой прыпадае 70,2% ад агульнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў.

Цяперашняя ўспышка Эболы ў Афрыцы выклікана рэдкім вірусам Бундыбуджыа, супраць якога няма сертыфікаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя лякарстваў і вакцын. Як адзначаюць эксперты, з моманту ідэнтыфікацыі віруса ў 1976 годзе ў Афрыцы гэта захворванне ніколі не распаўсюджвалася так хутка, як цяпер.

Успышка пачалася ў маі бягучага года ў ДРК і суседняй Угандзе. Угандыйскія ўлады 28 ліпеня аб’явілі, што ўспышка ў іх краіне завяршылася. 6 кастрычніка ўлады Кеніі інфармавалі аб першым выпадку заражэння Эболай у іх краіне. 20 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Нігерыі таксама паведаміла, што на нацыянальнай тэрыторыі выяўлена захворванне Эболы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю