У Слонімскім раёне ў ДТЗ загінулі чатыры чалавекі, паведамілі БелТА.
19 снежня, у Слонімскім раёне на закругленні аўтадарогі адбылося сутыкненне аўтамабіляў Volkswagen і Audi. У выніку ДТЗ загінулі чатыры чалавекі. Іх асобы высвятляюцца. Два чалавекі дастаўлены ў бальніцу.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, медыкі, следча-аператыўная група.
Па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выбыў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.