Top.Mail.Ru
211

У Дудутках пройдзе VIII купальскі фольк-фестываль «Свята Сонца»

14 чэрвеня ў музейным комплексе Дудудкі восьмы раз пройдзе фолк-фестываль «Свята Сонца». Ён прысвечаны аднаму з самых прыгожых, аўтэнтычных і вядомых беларускіх свят — Купаллю.


Фестываль «Свята Сонца» — гэта падарожжа ў сэрцы беларускай ідэнтычнасці, дзе кожны абрад, кожны гук, рух у традыцыйным танцы і нават успых агню — нітка, якая злучае наша мінулае з нашай будучыняй.

Што ж будзе на фестывалі?

  1. Open-air канцэрт з удзелам folk/rock/ambient/metal гуртоў: «Сарматы», «FISHTANK», Іван Кірчук, «Дудараў», «PLEMЯ», «GUDA», «KaS» і інш. Таксама ў хуткім часе аб’явяць хэдлайнераў. Агульная працягласць канцэрта на галоўнай сцэне — дзесяць гадзін!
  2. Этна-пляцоўкі: купальскія абрады і народныя гульні. Інтэрактыўныя лакацыі і майстар-класы (ганчарная і кавальская майстэрні, ювелірная майстэрня, абрадавая лялька, сярэднявечная кухня, саломапляценне, ткацтва, манетны двор, зброевая майстэрня, пляценне вянкоў і многае іншае), майстар-класы па традыцыйных танцах.
  3. Горад майстроў «купальскі кірмаш», дзе можна будзе набыць каваныя, ганчарныя, ільняныя вырабы, традыцыйнае адзенне, сярэднявечныя ўпрыгожанні, посуд, сувеніры, натуральную касметыку і многае іншае.
  4. Карчма: вялікі тэматычны фудкорт з традыцыйнай беларускай кухняй, кулінарныя майстар-класы, дэгустацыі.

А таксама больш за 30 інтэрактыўных лакацый: лучны і арбалетны цір, кіданне суліц, фота-лакацыя «Вядзьмак», «лучная бітва», настольныя і сярэднявечныя гульні, аўтарскія фотазоны, арт-аб’екты на купальскую тэматыку і многае іншае.

Завершыцца асноўная праграма вялікім купальскім вогнішчам, песнямі і карагодамі да самага світання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю