У Дзень горада ў мінскіх храмах будуць здзейснены падзячныя малебны і прагучыць святочны звон, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
12 верасня 2026 года, у дзень, калі царква ўспамінае перанясенне мошчаў святога благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, у сталіцы Беларусі адзначаць Дзень горада.
У гэты дзень па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна ва ўсіх храмах горада, а таксама ў Свята-Елісавецінскім манастыры сталіцы падчас Боскай Літургіі ўзнясуць асаблівыя падзячныя прашэнні. Таксама будуць здзейснены падзячныя богаслужэнні, па завяршэнні якіх у 11.00 прагучыць святочны звон.