Top.Mail.Ru
272

У дзень Рэспубліканскага суботніка ў Мінску зменіцца графік руху пасажырскага транспарту

У сталіцы ў дзень Рэспубліканскага суботніка, 25 кастрычніка, зменіцца графік руху гарадскога пасажырскага транспарту, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Рух зменіцца па маршрутах аўтобусаў № 1, 2с, 5Э, 5дЭ, 7А, 21, 25, 26, 30С, 38, 42, 50С, 54, 61, 62Э, 67, 70, 71, 73, 84, 85С, 88С, 96, 97, 100, 104, 106, 107, 112С, 115Э, 127, 135, 138, 144С, 149, 153, 159, 169, 429, тралейбусаў № 3, 6, 7, 8, 10, 13, 17, 20, 22, 27, 32, 34, 41, 42, 45, 53, 77, 82, трамваяў № 1, 3, 6. Для іх будзе арганізавана выкананне дадатковых рэйсаў.

Аўтобусы № 7, 13, 35, 48, 66, 79, 79Д, 108, 108д, 122э, 125, 129, 137, 164 і 179с, а таксама тралейбус № 92 будуць ездзіць па графіку буднага дня, а аўтобус № 156c — па пятнічным раскладзе. Аўтобусы № 61Д, 148с і 198 у суботу адмяняюцца.

Дадатковыя рэйсы ўвядуць і на міжгародніх маршрутах: № 319б/319 «Мінск — Заслаўе» з адпраўленнем ад прыпынку «Плошча Бангалор» у 5:27 і ад прыпынку «Заслаўе» ў 7:00; № 358б/358 «Мінск — Новае Поле» з адпраўленнем ад прыпынку «Плошча Бангалор» у 4:30 і 5:30, і ад прыпынку «Новае Поле» ў 5:30 і 6:45; № 359 «Мінск — Лявонцьевічы» з адпраўленнем ад прыпынку «Завод «Транзістар» у 6:16 і ад прыпынку «Лявонцьевічы» ў 6:42.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю