Міністэрства юстыцыі 15 мая, у Дзень сям’і, праводзіць акцыю па прававым кансультаванні, паведамілі ў прэс-службе Мінюста.
Прамая тэлефонная лінія пройдзе сёння з 10.30 да 12.30. Грамадзяне змогуць атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, якія не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
Па пытаннях натарыяльнай дзейнасці можна звярнуцца па тэлефоне 8(017) 200-89-71, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану — 8 (017)211-01-85, легалізацыі (апастылявання) афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі Беларусі, — 8(017) 211-01-93, прымусовага выканання выканаўчых дакументаў — 8(017) 200-06-17.
Акцыі таксама пройдуць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, у натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях краіны.