Top.Mail.Ru

У Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» ускладзены вянок ад Лукашэнкі

У Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» сёння, 22 сакавіка, падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 83-й гадавіне з дня Хатынскай трагедыі, да Вечнага агню быў ускладзены вянок ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе SB.by.


Сёння, 22 сакавіка, спаўняецца 83 гады і з дня Хатынскай трагедыі. У гэты дзень у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» праходзіць акцыя памяці «Прыйдзі і пакланіся». 


Падчас акцыі памяці ў мемарыяльны комплекс з самай раніцы прыбывае вялікая колькасць людзей з усёй краіны — ушанаваць памяць ахвяр фашысцкай агрэсіі прыехалі прадстаўнікі ўлады, працоўныя калектывы, грамадскія і маладзёжныя арганізацый. 


Цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе будуць праходзіць на працягу дня. У 12:00 беларусы хвілінай маўчання ўшануюць памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю