Top.Mail.Ru

У Дзярждуме РФ падзякавалі Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў вызваленні вучонага Буцягіна

У Дзярждуме Расіі падзякавалі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за дапамогу ў вызваленні расійскага археолага і гісторыка Аляксандра Буцягіна і жонкі расійскага вайскоўца Ніны Паповай, паведаміла БелТА.


«Дзякуй спецслужбам Беларусі за тую дапамогу, якую яны аказваюць Расіі. Вялікі дзякуй Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку», — сказаў журналістам першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Чэпа. 

Вяртанне ў Расію Аляксандра Буцягіна і жонкі вайскоўца з расійскага міратворчага кантынгенту ў Прыднястроўі Ніны Паповай атрымалася дзякуючы шматэтапнай аперацыі, праведзенай КДБ Беларусі ва ўзаемадзеянні з ФСБ РФ і спецслужбамі шэрагу краін. Супрацоўнікі КДБ працавалі па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў перагаворы з лідарамі зацікаўленых краін.

Асаблівы рэзананс у Расіі выклікала вяртанне Аляксандра Буцягіна. Ён быў затрыманы польскім бокам на шляху з Нідэрландаў на Балканы 4 снежня 2025 года падчас Еўрапейскага лекцыйнага тура. Суд пастанавіў экстрадаваць навукоўца ва Украіну, дзе яго абвінавачвалі ў незаконным правядзенні археалагічных раскопак на тэрыторыі Крыма. Ва Украіне Аляксандру Буцягіну пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як заявіла расійскі амбудсмэн Таццяна Маскалькова, справа Аляксандра Буцягіна — абуральны выпадак парушэння фундаментальных правоў чалавека, які нанёс непапраўную шкоду прынцыпам міжнароднага навуковага супрацоўніцтва.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, затрыманне археолага ў Польшчы было праведзена па абсалютна надуманых падставах. «Яно стала паказальным прыкладам грубага прававога самавольства, якое пануе ў краінах калектыўнага Захаду», — падкрэсліла яна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю