Top.Mail.Ru
239

У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змены

У мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання лічбавага развіцця ўнесены змяненні ва ўказ ад 7 красавіка 2022 года № 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі». Адпаведны ўказ № 200 падпісаў 19 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакумент накіраваны на далейшую актывізацыю рэгіянальнага лічбавага развіцця за кошт сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў, пашырэнне пераліку паслуг галіновых офісаў лічбавізацыі і РУП «Цэнтр лічбавага развіцця», якія аказваюцца дзяржаўным органам і арганізацыям за кошт бюджэтных сродкаў, у тым ліку па планаванні іх лічбавага развіцця, суправаджэнні інфармацыйных сістэм, маштабаванні пілотных праектаў.

З улікам значнасці пытанняў лічбавага развіцця для эканомікі ўказам таксама замацоўваецца, што прэм’ер-міністр Беларусі курыруе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ўзначальвае Назіральны савет Парка высокіх тэхналогій.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю