У Дзяржынскім раёне будзе часова перакрыты рух. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
14 мая з 20:30 да 22.00 гадзін на 23 км трасы Р-1 будзе цалкам абмежаваны рух у напрамку Мінска ў сувязі з правядзеннем следчага эксперыменту для ўстанаўлення абставінаў дарожна-транспартнага здарэння.
Праезд транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца праз г. Фаніпаль.
Следчыя настойліва просяць кіроўцаў і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць свой маршрут, улічваючы гэтую інфармацыю.