Top.Mail.Ru

У Еўропе пасля анамальнай спякоты працягваюцца ліўні, штормы і ўраганы

У раёнах, закранутых ударам стыхіі, пражываюць каля 50 млн чалавек


Навальніцы з моцнымі парывамі ветру і значнымі ападкамі працягваюцца ў розных рэгіёнах Еўропы пасля анамальнай спякоты. У закранутых ударам стыхіі раёнах пражываюць каля 50 млн чалавек, перадае ТАСС.

Як адзначыла міжнародная кліматычная арганізацыя World Weather Attribution, спякота стала рэкорднай за ўсю гісторыю метэаназіранняў на кантыненце. Па даных газеты The Guardian, не менш за 35 тыс. чалавек маглі памерці або загінуць гэтым летам у Еўропе з-за высокіх тэмператур.

У Францыі пасля больш як 50 дзён спякоты пачаліся ліўні. Каля 3 тыс. хатніх гаспадарак засталіся без святла з-за смерчу, які прайшоў на поўдні краіны, у панядзелак вечарам. Паводле апошніх звестак, колькасць пацярпелых павялічылася да 40, частка дамоў атрымала пашкоджанні.

Ва ўсходняй частцы Іспаніі таксама прайшлі моцныя ўраганы, з-за якіх пашкоджаны дахі мноства дамоў. Навальніцы суправаджаліся градам і парывамі ветру, хуткасць якога дасягала 40 м/с.

Агульнаеўрапейская сістэма маніторынгу надвор’я Meteoalarm распаўсюдзіла на аўторак і сераду папярэджанні аб навальніцах і высокай тэмпературы ў Германіі, Польшчы, Францыі, Сербіі, Венгрыі і Харватыі.

Больш за ўсё непагадзь закране поўнач Італіі, дзе, паводле распаўсюджанага метэаролагамі паведамлення, ліўні будуць суправаджацца наймацнейшымі навальніцамі. Як удакладняе газета Il Messaggero, сіноптыкі чакаюць, што ў рэгіёне выпадзе каля 120 мм ападкаў. У той жа час на поўдні краіны будзе захоўвацца засуха і тэмпература перавысіць 40 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю