У Эфіопіі адбылося першае вывяржэнне вулкана Хайлі-губі за 10 тыс. гадоў. Кратар выкінуў 14-кіламетровы слуп попелу, паведамляе БелТА.
Паводле партала, спадарожнікавыя даныя сведчаць аб моцным выкідзе дыяксіду серы. Шлейф попелу распаўсюдзіўся ў бок Емена і Амана, а таксама ў ніжніх пластах атмасферы — да Джыбуці.
Вулкан знаходзіцца на паўночным усходзе Эфіопіі ў рэгіёне Афар. Гэта яго першае зафіксаванае вывяржэнне як мінімум за 10 тыс. гадоў.
Вывяржэнне працягвалася некалькі гадзін, пасля чаго спынілася. Пра ўплыў інцыдэнту на авіяцыйныя зносіны або бліжэйшыя населеныя пункты пакуль не паведамляецца.